Памочнік паўнамоцнага прадстаўніка Пуціна ва Уральскай федэральнай акрузе Аляксандр Вараб'ёў, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, мог працаваць на Польшчу, паведамляе «Коммерсант».

Паводле крыніц выдання, Вараб'ёва правяраюць на дачыненне да разгалашэння на карысць Польшчы даных аб пасяджэннях Рады бяспекі Расіі, сябрам якой з'яўляецца ўральскі паўнамоцны прадстаўнік Пуціна Мікалай Цуканаў.

Znak.com паведаміў са спасылкай на крыніцы, што падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да Вараб'ёва стала перадача за мяжу інфармацыі з пасяджэнняў Рады бяспекі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0