У Баранавічах з грузавой машыны на дарогу высыпалася каля тоны камбікорму. Прыкладна праз дзве гадзіны гараджане сабралі ўсё рукамі, піша Intex-Press.
Фота: Аляксандр Кораб.
На вуліцы Брэсцкай, недалёка ад Другіх Траццякоў 8 ліпеня з грузавіка рассыпаўся камбікорм. Відавочна, кіроўца не заўважыў страты і паехаў далей. Затое гараджане заўважылі.
Відавочца Дзмітрый Карачун некалькі разоў праязджаў каля месца здарэння.
— Калі ехаў першы раз, там было два-тры чалавекі. Я падумаў, хто рассыпаў, той і збірае. А калі праязджаў другі раз (праз гадзіну), убачыў, што людзей стала значна больш. Побач каля дзясятка машын стаяла. Тады зразумеў, што гэта гараджане збіраюць, — распавёў Дзмітрый Карачун.





