Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 28-гадовага мужчыны ў палавых сувязях з непаўналетняй, піша kraj.by.
Абвінавачаны — жыхар Мядзельскага раёна. З дзяўчынкай з Вілейскага раёна ён пазнаёміўся ў 2017 годзе. На той момант яму было 26 гадоў, ёй — 15. Яны сустракаліся на працягу 2017-2018 гадоў і уступалі ў палавую сувязь па ўзаемнай згодзе.
Мужчына раней быў судзімы за злачынствы супраць уласнасці. У апошні раз — у 2018 годзе. Яго тады прысудзілі да абмежавання волі. Цяпер яму ставяць у віну яшчэ і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Абвінавачанага да суда не бралі пад варту. Мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.





