Прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Сяргей Араеў паведаміў Свабодзе, што 8 ліпеня консульскія супрацоўнікі наведалі затрыманых прадстаўнікоў фірмы «Пиро-Росс».
Сустрэча адбылася ў сьледчым ізалятары № 1 горада Менску, што на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца затрыманыя Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў.
«Стан здароўя расейскіх грамадзян здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрыманьня расейцы ня маюць. Працягваецца праца з адвакатамі, падтрымліваецца сувязь са сваякамі затрыманых», — паведаміў Сяргей Араеў.





