Кіроўцу рэйсавага аўтобуса Валожын-Мінск раптам стала блага за рулём, ён з'ехаў на ўзбочыну і ўрэзаўся ў дрэва.
«61-гадовы кіроўца нашага аўтапарка памёр за стырном. Праблемы з сэрцам. Раніцай кіроўца прайшоў медагляд, усё было нармальна», — расказала «Нашай Ніве» дыспетчар валожынскай аўтастанцыі.
Іван Станкевіч сёлета трапіў на Дошку гонару Валожынскага раёна як лепшы работнік аўтатранспарту.
У аварыі траўмы атрымалі трое пасажыраў. Былі дастаўлены ў бальніцу 85-гадовая жанчына, 70-гадовы мужчына і 23-гадовы хлопец. Маладога чалавека пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.





