Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што не стаў бы ўводзіць санкцыі супраць Грузіі з-за мата ў свой адрас з боку вядучага мясцовага тэлеканала, перадае РИА Новости.
«Я б не стаў гэтага рабіць [уводзіць санкцыі супраць Грузіі] з павагі да грузінскага народа, ці мала хто што ляпнуў», — сказаў прэзідэнт Расіі.
Ён таксама паведаміў, што не лічыць неабходным распачынаць супраць тэлежурналіста крымінальную справу пра абразу ўлады. «Шмат гонару — заводзіць супраць такіх крымінальныя справы. Хай вяшчае далей», — сказаў расійскі лідар.





