Расія гатова разглядаць прапановы па ўкраінскім урэгуляванні, але рабіць іх трэба па дыпламатычных каналах. Пра гэта заявіў у аўторак журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.
«Калі гаворка ідзе пра сур'ёзныя прапановы, яны робяцца спачатку па дыпламатычных каналах, а не публічна праз Facebook. Але мы гатовыя разглядаць канкрэтныя прапановы, якія будуць дапамагаць выконваць рэзалюцыю РБ ААН, якая зацвердзіла мінскія дамоўленасці, а не падмяняць гэтую рэзалюцыю і самі мінскія дамоўленасці», — сказаў расійскі міністр.
Лаўроў адзначыў, што для мэтаў урэгулявання ва Украіне створаны дзеючыя фарматы — Кантактная група і нармандскі фармат. «І нармандскі, і мінскі фармат былі адобраны Радай Бяспекі ААН, гэта з'яўляецца непасрэдным інструментам, які неабходна выкарыстоўваць міжнароднай супольнасці», — дадаў ён.





