Дзярждума заклікала ўрад ўвесці санкцыі супраць Грузіі. Адпаведную заяву «Аб магчымых дадатковых эканамічных мерах у сувязі з антырасійскімі правакацыямі ў Грузіі» прынялі аднагалосна.
У дакуменце адзначаецца, што «адкрытыя выпады радыкальных сілаў гэтай краіны вядуць да далейшай дэградацыі расійска-грузінскіх адносін».
7 ліпеня ў эфіры тэлеканала «Руставі 2» тэлевядучы Георгій Габунія нецэнзурна абразіў Пуціна. Афіцыйныя ўлады Грузіі падвергнулі дзеянні вядучага крытыцы; кіраўніцтва канала адхіліла яго ад эфіру на два месяцы, але адмовілася звальняць.





