На партале Eschool.by з’явіўся рэйтынг навучальных устаноў Беларусі па выніках цэнтралізаванага тэставанне па беларускай мове. Праўда, звесткі прыведзеныя толькі за 2016 год.
Апошні званок у Ліцэі БДУ — 2019.
У спіс уключаліся школы, гімназіі і ліцэі, у якіх хаця б 10 выпускнікоў здавалі беларускую мову.
- Ліцэй БДУ — 85,28
- Школа №10 Светлагорска — 80,67
- Гімназія Глыбокага — 78,47
- Гімназія №20 Мінска — 76,57
- Магілёўскі абласны ліцэй №3 — 76,26
- Гімназія Ганцавічаў — 76,18
- Гімназія №7 Маладзечна — 75,69
- Гімназія №2 Ваўкавыска — 74,25
- Гімназія №2 Слуцка — 73,30
- Мазырскі абласны ліцэй — 73,27
- Гімназія №3 Барысава — 72,82
- Гімназія №10 Маладзечна — 72,73
- Гімназія Клецка— 72,65
- Гімназія Століна — 72
- Гімназія №1 Салігорска — 71,83
- Мінскі абласны ліцэй — 71,73
- Школа №3 Зэльвы — 71,69
- Школа №14 Пінска — 71,54
- Школа №4 Навагрудка — 70,85
- Гімназія №1 Барысава — 70,64.





