Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прадпрымальнікам Міхаілам Гуцэрыевым будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната і перспектывы рэалізацыі прадукцыі, піша БелТА.
«Самае галоўнае, я хацеў бы сёння пачуць ад вас аб тым, як ідзе будаўніцтва асноўнага нашага праекта — камбіната па здабычы калійных соляў, угнаенняў, якія вы бачыце ўжо цяпер перспектывы па здабычы і рэалізацыі гэтай прадукцыі», — сказаў ён.
«Нам вельмі важна, каб мы склеілі адносіны «Слаўкалія» з Беларускай калійнай кампаніяй і на рынак вы выходзілі ўзгоднена.
Пасля таго, як мы ўвядзём Нежынскі камбінат, і пасля таго, як мы ўвядзём на Прыпяці (мы адкрылі ўжо прадпрыемства), мы зоймем практычна першае месца па здабычы калійных угнаенняў у свеце. То-бок у нас будзе магчымасць дыктаваць умовы рэалізацыі.
Хацелася б ужо зараз пачынаць у гэтым кірунку працаваць, як некалі мы з вамі дамаўляліся. Мяне цікавіць гэта праект, як ён рэалізуецца», — адзначыў беларускі кіраўнік.
Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Міхаілу Гуцэрыеву за яго дабрачынную дзейнасць у Беларусі.
«Дзякуй за храм. Гэта ўнікальны выпадак, калі мусульманін будуе праваслаўны храм для людзей», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў словы падзякі і за падтрымку спорту, пабудаваную школу.





