На адной з дзялянак Смалявіцкага лясніцтва 7 ліпеня знойдзены целы 61-гадовага жыхара Барысава і 45-гадовага жыхара Гомельскай вобласці.
Як паведамляе СК, напярэдадні мужчыны валілі лес і былі смяротна траўмаваныя падпілаваным дрэвам.
Заведзена крымінальная справа па факце прычынення смерці па неасцярожнасці (ч.1. арт.144 Крымінальнага кодэкса).





