5 ліпеня, напярэдадні Купалля, тэатр запрашае гледачоў на трэцюю Ноч паэзіі. У мерапрыемстве возьмуць удзел выбітныя беларускія паэты, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра, якія прачытаюць свае улюбёныя вершы ці творы свайго аўтарства.

Адбудзецца ўвесь гэты цуд на летняй тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля» а 21:00.

Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца ў форме і на ўваходзе прадаставіць квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў ліпені.

Сёння выступяць Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Вальжына Морт, Інэса Ганкіна, Дзмітрый Іваноў, Марыя Мартысевіч, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Акрамя таго, будзе дзейнічаць і «адкрыты мікрафон», таму кожны госць зможа таксама прачытаць вершы разам з паэтамі. Таксама на імпрэзе выступяць музыкі Кася Камоцкая і Уладзь Лянкевіч з Эрыкам Арловым, якія прадставяць свой музычны праект Luty sakavik.

Больш цікавых падзей шукайце на Afisha.nn.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0