Усе людзі чакаюць пятніцу, бо наперадзе выхадныя. А кінаманы — чацвер, бо гэта дзень прэм’ер. Заўтра ў кіно пакажуць «Чалавек-павук: Удалечыні ад дома».

Доўгачаканая прэм’ера для фанатаў Marvel. Мсціўцы з намі развіталіся, але ж з асобнымі героямі мы яшчэ будзем сустракацца. У гэты чацвер мы пабачымся з Пітэрам Паркерам. Пітэр Паркер разам з сябрамі адпраўляецца на летнія канікулы ў Еўропу. Аднак адпачыць прыяцелям наўрад ці атрымаецца — Пітэру давядзецца пагадзіцца дапамагчы Ніку Ф'юры раскрыць таямніцу істот, якія выклікаюць стыхійныя бедствы і разбурэнні па ўсім кантыненце.

Крытыкі, якія ўжо пабачылі фільм, хваляць яго, але без асаблівага энтузіязму. Шмат экшна, спецэфектаў. Усё як мае быць у Marvel. Metacritic ставіць фільму 70 балаў.

Прэм’ера: 4 ліпеня (заўтра)

Набыць квіткі можна праз нашу Афішу. Кошт 5.50 — 10.00 BYN.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0