Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да сына прэзідэнта Венесуэлы і палітыка Нікаласа Мадуры—малодшага. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах ведамства.
«Мадура спадзяецца на свайго сына Нікаласа і іншых блізкіх людзей, якія падтрымліваюць яго аўтарытарны рэжым, каб душыць эканоміку і народ Венесуэлы. Мінфін ЗША працягне паслядоўна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да сваякоў венесуэльскіх чыноўнікаў, якія раскашуюць за кошт карупцыі», - паведамляецца ў заяве міністра фінансаў Стывена Мнучына.





