Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні ўхваліў законапраект «Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы». У законапраекце прадугледжана, што адтэрміноўка ад прызыву для працягу навучання ў Беларусі будзе давацца толькі адзін раз, перадае БелТА.

Прадстаўляючы законапраект сенатарам, міністр абароны Андрэй Раўкоў канстатаваў, што Узброеныя Сілы маюць цяжкасці з камплектаваннем асабовага складу. Звязана гэта як з дэмаграфічнай сітуацыяй, пагаршэннем здароўя юнакоў, так і з існаваннем вялікага ліку адтэрміновак ад войска.

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі раз. Калі студэнт ужо выкарыстаў адтэрміноўку, яму будзе прадастаўлены акадэмічны адпачынак на службу ва Узброеных Сілах. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадастаўленыя да ўступлення ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць.

Акрамя таго, праектам прадугледжана, што тых, хто ўхіліўся ад войска, не будуць браць на дзяржаўную службу і ў сілавыя структуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0