Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта, гэта адбылося 27 чэрвеня а 8.30 раніцы. Аднагадовая дзяўчынка была дома з маці і 6-гадовым братам.
Дзіця гуляла ў пакоі, дзе было адчынена акно. Малое з канапы ўзлезла на падваконне, не ўтрымала раўнавагу і выпала з акна 4-га паверха на дах прыбудовы. Маці і брат у гэты час знаходзіліся ў іншым пакоі.
З цялеснымі пашкоджаннямі дзіця было шпіталізавана, яго стан ацэньваецца як цяжкі.
СК распачаў праверку.
Следчыя нагадваюць:
- змяшчайце мэблю ў пакоі такім чынам, каб малыя дзеці не мелі доступу да вокнаў;
- адчыняйце вокны на праветрыванне і выкарыстоўвайце спецыяльныя прылады для іх фіксацыі;
- пастаянна кантралюйце месцазнаходжанне і паводзіны дзяцей.





