У Шылутскім раёне Літвы гарыць тарфянік на плошчы 12 га. Абвешчаны збор тэхнікі, у тым ліку вайсковай, з усёй Літвы, інфармуе літоўскае выданне lrytas.lt.

Паведамленне аб узгаранні паступіла сёння каля 13.00. Каб згасіць тарфянік можа спатрэбіцца некалькі дзён, бо такія пажары складана ліквідаваць.

Супрацьпажарная служба мае намер звярнуцца па дапамогу да войска, якое магло б задзейнічаць верталёты. Па словах відавочцаў, дым ад пажару бачны з Куршскай касы.

Людзям пажар не пагражае, бо тарфянік знаходзіцца ў аддаленым ад населеных пунктаў раёне. Аднак калі кірунак ветра зменіцца, густы дым дасягне горада Шылуце і вёсак, размешчаных побач з тарфянікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0