У Цэнтральным батанічным садзе разгарнуўся творчы салон Санкт-Пецярбурга пачатку мінулага стагоддзя, наведвальнікамі якога сталі тэатралы, акцёры, пісьменнікі. Менавіта там і знаёмяцца Янка Купала і Паўліна Мядзелка, ролю якой выконвае актрыса Вераніка Пляшкевіч.

З'явіўся трэйлер фільма «Купала» — і ён сапраўды класны ВІДЭА

«Гэтая вельмі цікавая роль актрысы, якая была яркай жанчынай і музай паэта. Яна блізкая мне і зразумелая, магчыма, мы нават у чымсьці падобныя, хоць колер вачэй прыйшлося змяніць на блакітны, — распавяла яна. — Самай складанай сцэнай, мабыць, стала расстанне з Купалам, якая не пакіне абыякавым ніводнага гледача».

Недалёка ад нас на лаўцы размясціўся і сам галоўны герой — Янка Купала, якога выконвае латвійскі акцёр Мікалай Шастак. «Ён цудоўны партнёр, вельмі тонкі, удумлівы, глыбока пранікальны ў ролю, з ім працаваць лёгка — гэта сапраўдны баявы таварыш. Я думаю, што будзе сапраўды выбітная карціна», — адзначыла Вераніка Пляшкевіч.

Як нам удалося высветліць, паўдзельнічаць у масоўцы можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна ўсяго нічога — запоўніць анкету па ўзоры, размешчаным на сайце кінастудыі, і адправіць яе па адрасе [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?