У дванаццатым туры толькі дзве каманды з першай васьмёркі здолелі здабыць перамогі — гэта «Тарпеда-БелАЗ» і «Віцебск». Упэўненая перамога над мінскім «Дынама» дазволіла жодзінцам заняць чацвёрты радок.
БАТЭ згуляў унічыю з «Іслаччу», чым не змаглі скарыстацца ні «Шахцёр», ні брэсцкае «Дынама» — абодва матчы скончыліся без забітых мячоў.
Другія перамогі ў чэмпіянаце здабылі «Слуцк» і «Энергетык-БДУ», а «Нёман» прайграў пяты матч запар. Пасля паразы ад «Гарадзеі» Ігар Кавалевіч хацеў падаць у адстаўку, але яе адхіліла назіральная рада. А ў адстаўку якраз сышоў галоўны трэнер «Гарадзеі»: Сяргей Яромка пасля 5 год на чале «цукровых» вырашыў узначаліць моладзевую зборную.
Ігар Кавалевіч. Фота: ФК «Нёман».
З цікавостак мінулага тура таксама можна было б адзначыць матч у Гомелі, дзе ў лакальным дэрбі «Славія» вырвала нічыю, прайграючы 0:2. Матч заканчваўся пад заўзятарскія крыкі «Сыходзь!» на адрас галоўнага трэнера «Гомеля» Аляксея Мяркулава. Але пакуль нічога не памянялася на поўдні Беларусі.
Цяпер да падзей трынаццатага тура!
«Тарпеда» — «Нёман»
- 28.06, 18:45. Мінск, стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 3.62; нічыя — 3.10; «Нёман» (перамога) — 2.12
Лепшага матча для выпраўлення крызіснай сітуацыі нельга было прыдумаць, прычым для абодвух клубаў. «Нёман» прайграў пяць апошніх матчаў, «Тарпеда» — не выйграе ў дзесяці.
Пытанне толькі ў тым, хто здолее такім шанцам скарыстацца.
Прагноз «НН»: «Нёман» не прайграе.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Энергетык-БДУ»
- 28.06, 20:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 1.39; нічыя — 4.80; «Энергетык» (перамога) — 7.00
Пасля шасці няўдалых матчаў «студэнты» ў мінскім дэрбі перайгралі «Тарпеда» і крыху палепшылі як настрой, так і турнірнае становішча.
Фота: ФК «Энергетык-БДУ».
Але фаварыт у гэтай гульні відавочны, і калі жодзінцы сапраўды прэтэндуюць на нешта большае за традыцыйны пяты радок, то ў матчах з такімі супернікамі мусяць перамагаць.
Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.
«Мінск» — «Гомель»
- 29.06, 17:00. Стадыён ФК «Мінск»
Яшчэ адзін матч каманд, якія абітаюць у другой палове турнірнай табліцы і, здаецца, дагульваюць да міжкругавой паўзы, каб мець магчымасць падпісваць новых гульцоў. «Гомель» дык дакладна.
Пра праблемы абедзвюх каманд сказана-пераказана шмат, таму застаецца толькі паназіраць за гульнёй.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Гарадзея» — «Слуцк»
- 29.06, 19:00. Стадыён «Гарадзея»
Чарговае слыннае «цукровае» дэрбі. Але прынцыповым гэты матч назваць вельмі складана: у вышэйшай лізе матчы каманд са Слуцка і Гарадзеі асаблівым накалам і вялікай колькасцю галоў не адзначаюцца.
Асаблівасць цукровага дэрбі таксама ў тым, што гасцявой камандзе вельмі складана перамагчы — «Гарадзея» ніколі не перамагала ў Слуцку, а случчакі апошні раз перамагалі ў Гарадзеі яшчэ ў першай лізе.
Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.
«Дынама-Брэст» — «Іслач»
- 29.06, 20:45. АСК «Брэсцкі»
Яшчэ адзін іспыт на трываласць для берасцейцаў. Пасля выезду ў Салігорск «дынамаўцы» прымаюць моцную «Іслач», якая спакойна можа пакінуць суперніка любога класу ні з чым.
Звычайна матчы гэтых супернікаў адзначаюцца немалой колькасцю галоў, таму суботні матч можа стаць упрыгожаннем усяго тура.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Славія» — «Шахцёр»
- 30.06, 17:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»
Дзявятага чэрвеня каманды ўжо сустракаліся — у таварыскай гульні мацнейшымі аказаліся «гарнякі» з лікам 2:1.
На гэтым тыдні «Шахцёр» правёў матч 1/16-фіналу Кубка Беларусі — у Смалявічах быў адолены аднайменны клуб. А ў чэмпіянаце ў дзвюх гульнях з непасрэднымі канкурэнтамі — БАТЭ і брэсцкім «Дынама» — падначаленыя Ташуева набралі толькі 1 бал.
Таму трэба даганяць.
Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.
«Дняпро» — «Дынама-Мінск»
- 30.06, 19:00. Магілёў, стадыён «Спартак»
У папярэднім туры каманды крыўдна саступілі: «Дняпро» выйграваў у «Віцебска», але перамогу не ўтрымаў, а «Дынама» было разгромлена жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».
Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».
На баку «Дняпро» ў гэтай гульні — арганізаванасць і збалансаваны склад. За «Дынама» — узровень гульцоў і досвед.
Прагноз «НН»: «Дынама» не саступіць.
БАТЭ — «Віцебск»
- 30.06, 20:45. «Барысаў-Арэна»
Закрывае тур матч у Барысаве. У сераду БАТЭ і «Віцебск» спакойна мінулі стадыю 1/16-фіналу кубка і гатовыя да вочнай сустрэчы.
БАТЭ ўжо паўтара года не можа перамагчы «Віцебск», але дома звычайна не мае праблем з паўночнай камандай.
Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!





