«Мы задаволеныя развіццём 4G-сеткі, сёння 60% data-абанентаў карыстаюцца сувяззю чацвёртага пакалення, а агульны аб'ём спажывання трафіку павялічыўся на 70% у параўнанні з папярэднім годам. Каля 30% нашых абанентаў у сталіцы карыстаюцца метро кожны дзень, і нам вельмі важна зрабіць іх паездкі яшчэ больш зручнымі і камфортнымі дзякуючы высакахуткаснаму мабільнаму інтэрнэту. Мы завяршылі ўсе тэставыя работы да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Таму ацаніць перавагі тэхналогіі 4G у метро змогуць турысты, госці і ўдзельнікі міжнародных спаборніцтваў. Гэты праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам BeCloud», — пракаментаваў в.а. генеральнага дырэктара life:) Эрдал Яйла.

Раней life:) забяспечыў сувяззю стандарту 3G усе станцыі сталічнага метро, ​​уключаючы звязаную інфраструктуру. За апошні год інтэрнэт-трафік, прапампаваны абанентамі life:) у сталічнай падземцы, вырас у паўтара раза. Максімальную колькасць трафіку ў маі абаненты прапампавалі на станцыях метро Кастрычніцкая, Купалаўская і Плошча Леніна.

100% гатоўнасць сеткі да нагрузак

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў life:) падрыхтаваўся да максімальных нагрузак на сетку. Аператар пашырыў ёмістасць 4G-сеткі на ўсіх спартыўных аб'ектах, у месцах пражывання спартсменаў і балельшчыкаў, у раёнах арганізацыі фан-зон. Сувязь чацвёртага пакалення стала даступная на стадыёне «Дынама», велатрэку, канькабежным стадыёне, галоўнай чашы Мінск-арэны і Чыжоўка-арэны, СК «Уручча», арэне Falcon Club, Палацы спорту і іншых важных пляцоўках, якія задзейнічаныя ў правядзенні міжнародных спартыўных стартаў.

Акрамя таго, life:) дадаткова ўсталяваў ўласныя мабільныя кантэйнеры ў месцах правядзення спартыўных спаборніцтваў: на вяслярным канале ў Заслаўі, у раёне фан-зон каля Палаца спорту і на Мінск-арэне. Актывізаваў дадатковыя частоты на найбольш загружаных базавых станцыях стандарту 3G. Гэта забяспечыць удвая большую ёмістасць сеткі life:) і дазволіць абанентам кампаніі камфортна карыстацца сувяззю ў месцах масавага збору заўзятараў. Таксама мабільны аператар забяспечыў галасавой і інтэрнэт-сувяззю больш за 9 000 валанцёраў і арганізатараў спартыўных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0