Здарэнне адбылося 17 чэрвеня. У міліцыю паступіла паведамленне аб прычыненні цялесных пашкоджанняў 10-месячнаму хлопчыку.
Як паведамляе СК, 34-гадовая жанчына ў двары дома на вул.Мазурава хацела забіць сына і нанесла яму цяжкія траўмы.
Аднак яе спыніў бацька, не даўшы давесці намер да канца.
Падазроную затрымалі і змясцілі ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Дзіця было шпіталізавана ў вельмі цяжкім стане.





