Інстаграм-мадэль Ніна Сераброва прадэманстравала карыстальнікам сваю новую сукенку.

Пры гэтым на апублікаваным фота яна абсалютна голая. Сукенку яна трымала ў руках, толькі злёгку ёю прыкрываючыся.

«Вам падабаецца мая новая сукенка?» — іранічна падпісала Ніна фотаздымак. Публікацыя набрала больш за 64 тысячы лайкаў.

У адным з інтэрв'ю Ніне Серабровай задалі пытанне: «Вас называюць то беларускай, то расіянкай. Адкуль такая блытаніна?»

«Я грамадзянка Расіі. Нарадзілася ў горадзе Волжскім (Валгаградская вобласць), але ўжо 8 гадоў жыву ў Гомелі, — адказала Ніна. — Мой муж — беларус (заснавальнік і прадзюсар гурта Rasta Павел Паўліхін). Мы жывем на два гарады: Гомель і Маскву.

У нас з мужам творчы сімбіёз. Ён зусім не раўнівы, ды і разам мы 24/7: разам працуем, адпачываем і падарожнічаем. Да таго ж, муж вядзе мой інстаграм. Ён жа робіць амаль усе мае фота. На добры кадр можа пайсці паўгадзіны ці нават цэлая гадзіна, а часам фота атрымліваецца з першага кадра. Потым я выбіраю і публікую ўдалыя здымкі, апрацаваныя праграмамі для фота: яны для мяне цяпер — суровая неабходнасць. Мае любімчыкі — Lightroom, Facetune і Snapseed».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0