Былая першая ракетка свету Караліна Вазняцкі выйшла замуж, піша «Чемпіонат». Выбраннік дацкай тэнісісткі — былы баскетбаліст шэрагу клубаў НБА Дэвід Лі, які завяршыў кар'еру ў лістападзе 2017 года.

Дзявочнік быў на Багамах.

Вяселле згулялі ў Італіі, у адным з раскошных гатэляў Тасканы. Сярод гасцей былі тэнісісткі Серэна Уільямс і Анжаліка Кербер.

Караліна Вазняцкі знаходзіцца ў сярэдзіне другога дзясятка рэйтынг-ліста. Пра тое, што яна і Лі сустракаюцца, стала вядома ў лютым. Распавёў пра гэта брат Караліны, Патрык, якому яна паведаміла гэтую навіну неўзабаве пасля Новага года.

У адным з інтэрв'ю яна распавяла: «Я б хацела сустракацца з высокім хлопцам, каб хадзіць на абцасах. Шукаю шчырага чалавека, з якім будзе прыемна бавіць час. Гэты мужчына не павінен занадта сур'ёзна ставіцца да самога сябе».

Незадоўга да вяселля пара падарожнічала па Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0