Рамантычная цырымонія ў іспанскіх традыцыях прайшла ў саборы Севільі. 41-гадовая Пілар Рубіа была ў белай сукенцы з даўжэзным шлейфам, у руках у яе быў быў чорны букецік.

33-гадовы Сэрхіа Рамас прыбыў на цырымонію ў гарнітуры-тройцы ў лёгкую клетку і ўрачыста-срабрыстым гальштуку.

Рамас — адзін з самых вядомых футбалістаў Іспаніі. Ён быў капітанам мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай. 

Пілар Рубіа — тэлевядоўца.

Пілар і Серхіа разам з 2012 года, у іх ужо нарадзілася трое сыноў. Шлюб яны ўзялі ў Севіллі, дзе Сэрхіа пачынаў сваю кар'еру футбаліста ў дзіцяча-юнацкай школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?