Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс сёння падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе сайт аблвыканкама.

«Прыпыніць будаўніцтва аб'екта «Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» з уласнай кацельняй на прыродным газе па адрасе: Брэсцкі раён СЭЗ «Брэст» раён «Аэрапорта» 1-ы пускавы комплекс» да ліквідацыі выяўленых парушэнняў», — гаворыцца ў пастанове.

Пратэсты супраць будаўніцтва і працы завода на ўсход ад Брэста доўжыліся ў горадзе 16 месяцаў: ад лютага 2018 года. Больш за сотню чалавек збіраліся штонядзелю ў цэнтра Брэста на г.зв. акцыю «кармленне галубоў». Некалькі разоў яны праходзілі вуліцамі горада, скандзіруючы лозунгі. Актывістаў затрымлівалі, ім каралі штрафамі.

У нядзелю спачатку з актывістамі сустрэлася кіраўніцтва горада, а 12 чэрвеня правёў сустрэчу Анатоль Ліс. Размова працягвалася тры гадзіны і скончылася абяцаннем уладаў праверыць усе факты парушэнняў і на працягу наступнага тыдня прыняць рашэнне аб спыненні ўводу ў эксплуатацыю завода. Некалькі днямі раней праца прыёмнай камісіі была падоўжана да 21 чэрвеня.

Чытайце таксама:

На заводзе АКБ пад Брэстам — перавышэнне шкодных выкідаў. Распачаты адміністрацыйны працэс

Улады Брэста пайшлі на дыялог з пратэстоўцамі супраць акумулятарнага завода і дапускаюць яго закрыццё

Кіраўнік Берасцейшчыны дапусціў, што акумулятарны завод, супраць якога пратэстуюць жыхары, закрыюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0