Трыкатажная фабрыка «8 сакавіка» вырабляе бюджэтнае адзенне. Адкуль тады цана за мяжой як на люксавую рэч?

Намесніца дырэктара па камерцыйных пытаннях прадпрыемства Вольга Шолахава расказала, што гэту партыю цяльняшак яны прадалі пастаўшчыку яшчэ ў 2016 годзе. Прынт — не іх аўтарства. 

«Мы прадаем свае майкі ў 4-5 разоў танней. І кантраляваць кошт гэтага вырабу на тэрыторыі Чэхіі не можам, бо ў іх свабоднае цэнаўтварэнне».

Фота з паказу 2016 г.

Фота з паказу 2016 г.

Уласных фірмовых крамаў у Чэхіі ў фабрыкі няма, хоць, як кажа Вольга Шолахава, «8 сакавіка» з задавальненнем выйшла б на той рынак.

«Там проста вельмі вялікая арэнда. Цана пачынаецца ад 35 еўра за квадратны метр. А плюс яшчэ калі наняць персанал — самі разумееце. Мы — дзяржаўнае прадпрыемства, якое не можа сабе гэтага дазволіць. А на нас зарабляюць вельмі добра», — прызнаецца яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?