Затрыманага карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова дактары хуткай дапамогі накіравалі на абследаванне ў бальніцу.

Лекар хуткай дапамогі, які агледзеў расійскага журналіста, дыягнаставаў у яго страсенне мазгоў, гематому і падазрэнне на пералом рэбраў.

Раней Галуноў паведамляў, што яго пабілі пасля затрымання, ударылі па галаве і працягнулі па падлозе. Адзін з паліцэйскіх націснуў яму нагой на грудзі.

Журналіст Медузы Іван Галуноў быў затрыманы 6 чэрвеня. Паводле паліцыі, пры даглядзе ў яго знайшлі каля чатырох грамаў наркатычнага сродку, таксама наркотыкі былі знойдзеныя падчас вобыску ў яго кватэры. Ён заявіў пра сваю невінаватасць. Калектыў Медузы паведаміў, што журналіст атрымліваў пагрозы падчас працы над новым артыкулам. Ён таксама вядомы расследаваннямі дзяржзакупак, пахавальнага бізнэсу, «чорных крэдытораў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна