Па словах высокапастаўленай еўрапейскай крыніцы, Германія і большасць іншых урадаў ЕС падтрымаюць Brexit яшчэ раз, незалежна ад таго, хто стане прэм'ер-міністрам Брытаніі, піша The Times.

Большасць еўрапейскіх урадаў лічаць, што будучы лідар кансерватараў будзе вымушаны выкарыстоўваць дадатковы час для другога рэферэндуму, каб выйсці з тупіка.

«Мы ненавідзім гэта, — сказала крыніца, — але мы збіраемся даць ім чарговую адтэрміноўку. У рэшце рэшт, ніхто не хоча, каб яго лічылі тым, хто перакрывае кісларод».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна