Стваральнікі мабільнай праграмы reBrest — гіда па страчанай архітэктурнай спадчыне Брэста, абвясцілі збор сродкаў на фінальны этап распрацоўкі, у выніку якога з'явяцца дадатковыя аб'екты, тэкставыя і аўдыё маршруты і іншыя карысныя функцыі. Базавая дэманстрацыйныя версія неўзабаве з'явіцца на платформах android i ios. Пакуль што ў ёй даступны прагляд толькі аднаго аб'екта — храма Бернардынскага жаночага кляштара. А таксама ёсць магчымасць знайсці яго на месцы і зрабіць фота/відэа аб'екта.
Прадзюсар праекта Віктар Клімус кажа, што гэта падарунак гораду да 1000-годдзя, найперш нам і ад нас саміх. І разлічвае на дапамогу, не толькі фінансавую, ад усіх, хто не абыякавы да культурнай спадчыны Брэста.
Даведацца пра праект падрабязней і дапамагчы яму ажыццявіцца можна на старонках у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/reBrest.AR
Відэа прэзентацыя ТУТ.





