Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што не адмаўляецца ад кантактаў з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе РБК.

«А я што, адмаўляўся? Мне ніхто не прапаноўваў», — сказаў Пуцін.

«Я не ведаю гэтага чалавека, спадзяюся, мы калі-небудзь пазнаёмімся. Мяркуючы па ўсім, ён добры спецыяліст у той галіне, у якой ён раней працаваў, ён добры акцёр. Але, адна справа кагосьці іграць, а іншая справа быць кімсьці», — сказаў ён.

Пуцін прызнаў, што ў Зяленскага ёсць талент пераўвасаблення, аднак адзначыў, што якасці, неабходныя палітыку, новы прэзідэнт Украіны не паспеў паказаць.

«Мы бачым супярэчлівыя выказванні: падчас перадвыбарчай кампаніі адно, пасля выбараў іншае. Я не кажу, што ён, нічога не зрабіўшы, ужо ўсё сапсаваў сваімі выказваннямі. Пажывём, пабачым, паглядзім», — сказаў ён.

Расійскі лідар дадаў, што не павіншаваў Зяленскага з уступленнем на пасаду з-за таго, што ён кажа пра Расію як пра ворага. «Ён неяк павінен вызначыцца ў тым, чаго ён хоча дамагчыся, што ён хоча зрабіць», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0