Міжнароднай супольнасці варта пераасэнсаваць ролю даляра ў глабальнай эканоміцы, бо валюта ператварылася ў інструмент ціску на ўвесь свет з боку ЗША. Пра гэта расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, піша РБК.

На думку Пуціна, з моманту прыняцця Ямайскай валютнай сістэмы ў 1970-х гадах, якая пацвердзіла прыярытэт даляра, застаюцца нявырашанымі праблемы збалансаванасці валютных адносін. Больш за тое, адзначыў Пуцін, з тых часоў з'явіліся новыя эканамічныя цэнтры, а «баланс сіл і інтарэсаў» агулам змяніўся.

У сувязі з гэтымі «глыбокімі зменамі» неабходна пераасэнсаваць ролю даляра, які ЗША сёння выкарыстоўваюць у якасці інструмента ціску на ўвесь свет, сказаў Пуцін. «Давер да даляра проста падае», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0