«Сёння гэты чэл гераічна не пусціў мяне на мерапрыемства, бо я адзеты недастаткова модна/багата, — абурыўся Віталь Шураўка ў твітары, выклаўшы фота ахоўніка. — Нетактоўна весці сябе як гаспадар жыцця, калі ты абслугоўваючы персанал».
На бізнэсмене ў той дзень было худзі.
Оk16 знаходзіцца ў будынку былога завода.
У Оk16 тлумачаць: мерапрыемства праводзілі не яны. Адна з фоташкол арандавала памяшканне і выставіла сваю ахову.
«Гэта было закрытае мерапрыемства, правілы ўваходу на якое вызначаў арганізатар. Дзейнічаў дрэс-код. І размова абсалютна не пра недастаткова «модна/багата». Трэба было быць у чорным», — пракаментавалі ў культурным хабе.
Пытанне дрэс-коду заканадаўствам не рэгулюецца. Кафэ і бары могуць уводзіць свае патрабаванні да выгляду гасцей — гэта не лічыцца дыскрымінацыяй. Але правілы павінны быць супольныя для ўсіх і быць прапісаныя ў лакальных актах установы.





