Расійскі алігарх Віктар Вексельберг заявіў у інтэрв'ю Financial Times, што не мог прадказаць сваё пападанне пад санкцыі з боку ЗША.

«Людзі кажуць: у цябе так шмат бізнэсу ў Расіі, ты знакаміты ў Расіі, ты не пад еўрапейскімі санкцыямі. Чаму ты так перажываеш? Але для мяне гэта татальны крызіс у жыцці. Гэта не пра грошы, не пра бізнэс. Гэта мая асабістая сітуацыя <…> Для мяне ўвесь свет быў поўны магчымасцяў. А цяпер што я магу?» — сказаў бізнэсмен.

Вексельберг таксама выказаў сумнеў, што трапіў у санкцыйны спіс з-за кантактаў з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным: «Вядома, я сустракаўся са спадаром Пуціным. Але шмат хто з ім сустракаўся, і сустракаліся часцей, ёсць і тыя, у якіх з ім больш пытанняў для абмеркавання. Шмат хто кажа мне, што [за рашэннем ЗША ўвесці санкцыі] стаіць нешта яшчэ».

Вексельберг за год з моманту ўвядзення санкцый страціў амаль $3 мільярды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0