На YouTube-канале «Беларусьфільма» з'явіўся трэйлер фільма «Купала» — самага маштабнага праекта нацыянальнай кінастудыі за апошнія гады.
Рэжысёрам «Купалы» з'яўляецца Уладзімір Янкоўскі. Фільм здымаўся ў Беларусі, Расіі і Літве. Прэм'ера фільма ў шырокім пракаце адбудзецца не раней за 2020 год. Галоўную ролю Купалы сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.