Алесь Залеўскі працаваў на «Белсаце» ад моманту стварэння тэлеканала ў 2008 годзе. Спачатку ён працаваў у варшаўскім бюро, быў вядучым перадачы «Тыдзень у Аб’ектыве».

Залеўскі нейкі час з’яўляўся тварам тэлеканала.

Потым журналіст вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. З’яўляўся аўтарам цыклу «Рэпартаж Залеўскага», а потым перадачы «Людскія справы».

Сам Алесь Залеўскі тлумачыць, што сыходзіць з тэлеканала без канфлікту з кіраўніцтвам.

«Я аддаў «Белсату» траціну жыцця, ён стаў часткай мяне. Я трапіў на тэлеканал 21-гадовым хлопцам. У мяне была сустрэча з дырэкцыяй тэлеканала, дзе мы абмеркавалі маю ролю ў сённяшнім тэлеканале. На жаль, на сёння не знойдзена такіх формаў, якія маглі б нас задавальняць, каб яны маглі выстральнуць, як некалі «Людскія справы». Не выключаю, што супрацоўніцтва ў нейкім фармаце будзе працягнута. Цяпер я знаходжуся ў Казахстане, дзе працую над дакументальным праектам. Яшчэ тры месяцы я буду з’яўляцца супрацоўнікам тэлеканала. За гэты час я планую знайсці сябе, зразумець, куды рухацца далей», — сказаў нам Алесь Залеўскі.

Алесю Залеўскаму 32 гады, ён родам з Абухава з-пад Гродна. Жанаты, бацька дваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?