Міністэрства інфармацыі знайшло прыкметы экстрэмізму ў двух артыкулах газеты «Вечерний Могилёв». Цяпер выданню пагражае суд паводле адміністрацыйнага артыкула. Калі справа дойдзе да суда, гэта будзе першы ў Беларусі прэцэдэнт, калі за праявы экстрэмізму асудзяць дзяржаўнае выданне, адзначае праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць». 

Зварот у Мінінфарм накіраваў ЛГБТ-актывіст з Маладзечна Валянцін Цішко. Ён падаў спіс з 14 публікацыяў выдання, якія прасіў праверыць на наяўнасць незаконнай інфармацыі.

У адказе за подпісам намесніка міністра Паўла Лёгкага гаворыцца, што Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці / адсутнасці ў ёй праяваў экстрэмізму знайшла такія прыкметы ў дзвюх публікацыях. «Дадзенае экспертнае заключэнне накіравана ў праваахоўныя органы для вырашэння пытання аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 17.11 КаАП Беларусі», — паведамляе чыноўнік.

Пытанні ў Мінінфарма ўзніклі да артыкулаў «Судный день. Лиричных чувств натянутые струны» і «Во что выливается нетерпимость к извращенцам». Па рашэнні суда яны могуць трапіць у Рэспубліканскі спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Газета «Вечерний Могилёв» ужо неаднаразова трапляла ў скандалы ў сувязі са сваімі публікацыямі, скіраванымі супраць прадстаўнікоў ЛГБТ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?