Прызначаны паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прыбыў у нядзелю ў Мінск, паведамляе РИА Новости.

У канцы красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча з пасады пасла Расіі ў Мінску і прызначыў на гэтую пасаду Мезенцава.

Савет Федэрацыі 29 мая спыніў датэрмінова паўнамоцтвы сенатара ад Сахалінскай вобласці, старшыні камітэта па эканамічнай палітыцы Мезенцава. Ён напісаў заяву пра датэрміновае звальненне пасля таго, як быў прызначаны паслом Расіі ў Беларусі.

Мезенцаў паведаміў раней, што 2 чэрвеня вылятае ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0