Беларускіх турыстаў эвакуіравалі ў раёне гары Сокал каля цясніны Шайтан-Дэрэ ў Крыме.

Просьба аб дапамозе ў службу выратавання паступіла 1 чэрвеня а 19.00. Некалькі чалавек, у тым ліку 10-гадовае дзіця, — жыхары Віцебска і Чырвонагвардзейскага раёна Крыма — знаходзіліся на небяспечным скальным участку і далей не маглі самастойна працягнуць рух. На месца здарэння накіравалі дзяжурную змену спецыялістаў аварыйна-выратавальнага атрада, якія з дапамогай альпінісцкага рыштунку эвакуіравалі турыстаў. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Турыстаў заўважыў супрацоўнік аварыйна-выратавальнай службы «Крым-Спас», які праязджаў міма. Ён папярэдзіў людзей пра небяспеку і выклікаў ратавальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0