На працягу апошняга тыдня падтрымка партыі «Саюз-90/Зялёныя» сярод нямецкіх выбаршчыкаў значна вырасла, што дазволіла ёй заняць першае месца ў рэйтынгу электаральных сімпатый. Такія даныя сацыялагічнага апытання цэнтра Forsa, паведамляе DW.

27% рэспандэнтаў заявілі пра сваю падтрымку зялёных.

Затое дзве сястрынскія кансерватыўныя партыі — Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС) — маюць зараз падтрымку 26% выбаршчыкаў. Такім чынам зялёныя ў рэйтынгах электаральных сімпатый упершыню апярэдзілі ХДС/ХСС.

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) апынулася на трэцім месцы з падтрымкай 12% апытаных, далей ідзе правая «Альтэрнатыва для Германіі» — пра іх падтрымку заявілі 11% немцаў. 8% апытаных падтрымліваюць Свабодную дэмакратычную партыю, і яшчэ 7% — Левую партыю.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0