1-2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, піша Радыё Свабода.
Прадстаўнік Папы наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію «Карытас-Міласэрнасць», а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы.
У Доме міласэрнасьці пасол Ватыкана звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся на абед.
АрцыбіскупГабар Пінтэр нагадаў, што галоўнае «адзенне», якое нам патрэбнае, гэта любоў да Бога і да таго, хто побач. Таксама Папскі нунцый дапамог сёстрам Маці Тэрэзы і валанцёрам раздаць ежу бяздомным. У той дзень для іх прыгатавалі суп з мясам і макаронамі.