Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з сенатарам ЗША Робертам Портманам, з якім абмеркаваў палітычную сітуацыю ва Украіне і датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду.
«Калі б гэты парламент, які не працуе, быў і надалей, то мы сфарміравалі б урад у снежні. Мы не можам чакаць. У нас дзве вайны — вайна з Расіяй і вайна з карупцыяй унутры краіны, якая з'яўляецца пагрозай, перш за ўсё, для эканомікі Украіны», — заявіў Зяленскі.
0
0
0
0
0
0