Тэлевядоўца канала «Россия 24» папрасіла дыпламата вызначыць, як правільна называць суседнюю краіну.
«Мы ніяк не можам дамовіцца з калегамі, як правільна: Рэспубліка Беларусь ці Белоруссия, як мы прызвычаіліся. Ці мае гэта значэнне? А можа, вы паставіце сабе адной з дыпламатычных задачаў патлумачыць нашым калегам: калі мы кажам Белоруссия, то нікога не хочам пакрыўдзіць. Гэта даніна нашым традыцыям. Гэтак мы называем нашых старых сяброў», — сказала вядоўца.
Дзмітрый Мезенцаў дыпламатычна адказаў, што 2 чэрвеня прыбудзе на сваё працоўнае месца «ў сталіцу Рэспублікі Беларусь». Журналістка паабяцала запомніць такі варыянт.
0
0
0
0
0
0