30 мая выкананы першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск — Талін, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ «Белавія» Настасся Навуменка.

@tallin_city

Палёты па маршруце Мінск — Талін — Мінск будуць адбывацца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з нашай сталіцы ў 8.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у міжнародны аэрапорт Таліна імя Ленарта Меры.

Зваротны рэйс будзе з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы).

Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра — туды-назад.

Палёты плануецца рабіць на Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Пералёт зойме адну гадзіну 15 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0