president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пах шаурмы ля сталічнага метро «робіць Кіеў Кіевам». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку

«Ёсць тое, што робіць Кіеў Кіевам. Гэта пах квітнеючых ліп і шаурма каля метро», - адзначыў ён.

Зяленскі дадаў, што ён пераехаў у сталіцу Украіны ў 2003 годзе. Ён падкрэсліў, што менавіта ў Кіеве ў яго жыцці адбыліся многія значныя падзеі: у гэтым горадзе з'явілася кампанія «Студыя Квартал 95», яго дачка пайшла ў першы клас, а таксама нарадзіўся сын.

Украінскі лідар заключыў, што ў Кіева «не ўсё ідэальна», але гэта і робіць горад жывым, «не дэкаратыўным, а сапраўдным» і нікога не можа пакінуць абыякавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0