Украінскі бізнэсмен Ігар Каламойскі заявіў газеце Financial Times, што новаму прэзідэнту краіны Уладзіміру Зяленскаму варта аб'явіць дэфолт і спісаць замежны доўг дзяржавы, піша РБК. 

«На маю думку, мы павінны ставіцца да нашых крэдытораў гэтак жа, як Грэцыя», — сказаў ён. «Гэта прыклад для Украіны», — дадаў Каламойскі.

У 2015-м Грэцыя своечасова не выплаціла Міжнароднаму валютнага фонду (МВФ) €1,6 млрд, што эквівалентна дэфолту.

Каламойскі лічыць, што Украіне не трэба баяцца дэфолту. «Колькі разоў Аргенціна аб'яўляла пра дэфолт?» — сказаў ён і дадаў, што ў выніку Буэнас-Айрэс рэструктураваў запазычанасць і зараз «усё ў парадку».

Па словах бізнэсмэна, перамога Зяленскага на выбарах прэзідэнта кажа пра тое, што грамадзяне краіны хочуць адпачыць ад рэформаў, якіх патрабуе МВФ. «Калі Зяленскі будзе слухаць захад і не стане рабіць уласных прызначэнняў, то ён скончыць як Парашэнка. У яго будзе той жа ўзровень падтрымкі — 5, 10 ці 15% замест 73», — лічыць Каламойскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0