У аўтапарку Крыштыяну Раналду папаўненне: партугалец купіў новую машыну — «Макларэн Сена». Прыехаў на ёй дадому, папрасіў блізкіх зняць відэа, запосціў яго ў інстаграм і напісаў: «Атрымлівай асалоду». Выдатны падарунак самому сабе з нагоды заканчэння сезона, піша sports.ru. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Enjoy

Публикация от Cristiano Ronaldo (@cristiano)

Гэты суперкар упершыню паказалі ў канцы 2017 года. Машына названая ў гонар легендарнага бразільскага пілота Айртана Сены, які заваяваў усе тытулы якраз у складзе гэтай каманды.

Права на выкарыстанне імя гоншчыка было выкуплена ў яго сям'і ў абмен на пералічэнне часткі грошай ад продажаў аўто на рахункі дабрачыннай арганізацыі Instituto Ayrton Senna. Ёй кіруе сястра Айртана Віўен разам са сваім сынам Бруна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0