«Таронта Рэптарс» на дамашняй арэне абыграў «Мілуокі Бакс» у шостым матчы паўфінальнай серыі плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай лігі. Сустрэча завяршылася з лікам 100:94 (18:31, 25:19, 28:26, 29:18).

Лік у серыі 4:2. «Рэптарз» — пераможцы Усходняй канферэнцыі

У фінале, які стартуе ў Таронта 30 мая, канадскі клуб сустрэнецца з «Голдэн Стэйт», які раней усухую выйграў серыю ў «Портленда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0