Брэсцкае «Дынама» ўпэўнена застаецца на першым месцы ў чэмпіянаце краіны па футболе. У суботу ў матчы дзявятага тура быў разгромлены «Нёман» у г.зв. заходнебеларускім дэрбі з лікам 6:1.

Вызначыліся Лапцеў, Фамее, Хабленка, Наёк, Дэніш Дуартэ, Савіцкі. Апошні, дарэчы, раней гуляў у «Нёмане».

БАТЭ перамог «Слуцк» — 3:0, мінскае «Дынама» даціснула «Іслач» — 1:0, а «Шахцёр» у гасцях перамог жодзінскае «Тарпеда» — 1:0.

Дынама Брэст — 23, БАТЭ, Шахцёр — 21, Іслач — 18, Тарпеда-БелАЗ — 17, Дынама Мінск — 16, Нёман, Славія, Віцебск — 13…

У наступным туры Брэст гуляе ў гасцях са «Слуцкам», БАТЭ едзе ў Гомель, а «Шахцёр» прымае «Дняпро».

А ў нядзелю ў Віцебску пройдзе фінал Кубка Беларусі: «Віцебск» — «Шахцёр».

Карэспандэнт «НН» едзе на гульню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0