Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў у сваім фэйсбуку рашэнне Трыбунала ААН па справе інцыдэнту ў Керчанскім праліве.
Паводле яго словаў, выкананне РФ рашэння Міжнароднага трыбуналу можа стаць першым сігналам з боку расійскага кіраўніцтва пра рэальную гатоўнасць да спынення канфлікту з Украінай. «Такім чынам Расія можа зрабіць крок да разблакавання перамоваў і вырашэння створаных ёю праблем цывілізаваным спосабам», — адзначыў Зяленскі.