Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя шэсця партызанскага параду, які 16 ліпеня 1944 году праходзіў у сталіцы з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вул. Чырвонаармейская. Парад аб'яднаў 30 тыс. чалавек.

З 13.00 да 13.30 па вул. Камсамольская да скрыжавання вул. Кірава з пр. Незалежнасці пройдзе калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі — пераапранутымі актывістамі БРСМ. Узначаліць шэсце легендарны казёл па мянушцы Малыш — у 44-м ён стаў адным з талісманаў параду. На імправізаванай трыбуне збяруцца ветэраны, удзельнікі партызанскага руху і парада 1944 года.

Таксама ў 13.00 у скверы на вул. Камсомольская пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі. Адкрыюцца зборны пункт ваенкамату, штаб партызанскага руху, партызанскія лагер і шпіталь, камсамольскі падпольны штаб, ваенна-палявая пошта ігд.

Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па страявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы аўтаматаў, стральбе ў ціры. Госці змогуць праехаць на кані, патанчыць вальс і прадэгуставаць салдацкую кашу.

На імправізаванай мабільнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца канцэрт з удзелам творчых студэнцкіх калектываў. Завершыць свята праграма «Песні ваенных гадоў».

У рэканструкцыі параду возьмуць удзел каля 700 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0